Старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец выступіў на канферэнцыі "Паўночна-Балтыйскі малітоўны сняданак" у Осла, у Гранд-гатэлі, дзе праходзяць нобелеўскія цырымоніі.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі было шмат парламентароў, грамадскіх лідэраў і экспертаў з Нарвеіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Францыі, Латвіі, Эстоніі, Харватыі, Албаніі - усёй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
Старшыня БХД распавядаў пра турму і свабоду слова ў Беларусі, удзельнічаў у якасці спікера ў панэлі, прысвечанай свабодзе веравызнання, і адказваў на пытанні ўдзельнікаў.
Таксама Севярынец сустрэўся з прадстаўнікамі і дэпутатамі нарвежскага парламенту ад сястрынскай партыі КрФ - нарвежскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
На здымку: Павел разам з дэпутатам фінскага парламента Сары Таніс.


