24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА – З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАСТОКУ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Сябры, я хачу прадставіць вам Таісію Кабанчук

Таісія Кабанчук

Дэлегат З'езду БХД Аляксандра Цярэнцьева распавядае пра адну з лідэраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісію Карпаўну Кабанчук.

Яе шлях у грамадскую дзейнасць і апазіцыю пачаўся з асабістай трагедыі ды выпрабаванняў: яе сын стаў адным з першых палітзняволеных пры рэжыме Лукашэнкі. Самы гэты пераломны момант штурхнуў Таісу да глыбокага асэнсавання адказнасці за будучыню краіны. Яна пачала актыўна цікавіцца беларускай мовай, нацыянальнай культурай і далучылася да апазіцыйнага руху.

Таіса стала адной з першых заснавальніц партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» (БХД) у Беларусі.

Доўгі час Таісія Карпаўна паспяхова ачольвала суполку БХД ў Бабруйску,а пазней была каардынатарам Магілёўскай абласной арганізацыі БХД, прымяняючы ў сваёй працы хрысціянскія каштоўнасці. Яна вылучалася ў дэпутаты парламента, збірала подпісы за апазіцыйных кандыдатаў і актыўна прасоўвала дэмакратычныя змены.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны жыццё Таісы зноў рэзка змянілася. Яе сын Вадзім аб’явіў аб фарміраванні Палка Каліноўскага, з-за чаго жанчына была вымушана эміграваць у Варшаву.

Жыццё ў эміграцыі выявілася няпростым: у Варшаве Таісе прыйшлося змяняць жытло і пераязджаць 16 разоў. Аднак выпрабаванні не зламалі яе дух. Яна працягнула сваю дзейнасць: збірае людзей, бярэ актыўны ўдзел у акцыях і мітынгах. Акрамя таго, Таіса арганізавала збор гуманітарнай дапамогі для Палка Каліноўскага і прымала ў сваім доме байцоў, якія ехалі на фронт ці вярталіся з вайны.

Таісія Карпаўна заўседы перадае нам, моладзі, свой вопыт, ініцыятыву і веру ў перамогу і вяртанне на радзіму.

Падзяліцца