На першым пасля З'езду БХД паседжанні Нацыянальнай Рады партыі, якое прайшло 29 кастрычніка, была сфармаваная выканаўчая структура Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі — Управа.
Управу партыі узначаліў колішні кіраўнік Аршанскай БХД Яўген Анішчанка. Яўгену Анішчанку 54 гады, ён жыве ў Францыі, мастак.
У склад Управы увайшлі 17 чалавек — апроч абранага кіраўніцтва БХД, кіраўнік «Таварыства беларускай культуры ў Літве», доктар навук і рэдактар Алесь Адамковіч (культура), Віталь Мезінцаў (юрыст), ІТ-спецыяліст Аляксандра Цярэнцьева (камунікацыя), Вольга Верамеенка (скарбнік), і іншыя.


