У Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з'явіўся афіцыйны YouTube.
Навіны БХД цяпер можна глядзець на афіцыйным YouTube-канале.
Сярод першых відэа на канале - выступы запрошаных гасцей на З'ездзе БХД, які адбыўся 24 кастрычніка ў Беластоку: Паўла Латушкі, Франака Вячоркі, Дзяніса Кучынскага, Анджэя Галіцкага, Габрыэле Баўман, а таксама вітальны выступ Паўла Севярынца.
Запрашаем сябраў БХД дасылаць відэа, якія, на ваш погляд, могуць зацікавіць прыхільнікаў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.
Далучайцеся і падпісвайцеся, сябры!




