Сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук з камандай аднадумцаў праводзяць малітоўныя служэнні для беларусаў і ўкраінцаў у Нідэрландах і аказваюць гуманітарную дапамогу бежанцам.
Працягваем знаёміць вас з дзейнасцю кіраўнікоў і актывістаў партыі перад З'ездам аднаўлення БХД 24 кастрычніка.
Сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Георгій Дзмітрук вядзе актыўную грамадскую, гуманітарную і духоўную дзейнасць у Нідерландах. Ягоная праца накіравана на падтрымку людзей, якія пацярпелі ад расейскай агрэсіі ва Украіне.
Адна з ключавых ініцыятываў Георгія як пастыра — правядзенне рэгулярных малітоўных служэнняў для украінскай і беларускай супольнасці.
Вялікая ўвага надаецца таксама гуманітарнай дапамозе. Георгій Дзмітрук разам з іншымі актывістамі арганізоўвае дапамогу людзям ва Украіне і таксама тым, хто найбольш гэтага патрабуе ў Нідэрландах — вымушаным перасяленцам, якія пацярпелі ад вайны.

