Увага! Сайт знаходзіцца ў распрацоўцыNotice! This website is under development
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Хрысціянская салідарнасць дзейнічае ў Нідэрландах

Сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук з камандай аднадумцаў праводзяць малітоўныя служэнні для беларусаў і ўкраінцаў у Нідэрландах і аказваюць гуманітарную дапамогу бежанцам.

Працягваем знаёміць вас з дзейнасцю кіраўнікоў і актывістаў партыі перад З'ездам аднаўлення БХД 24 кастрычніка.

Сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Георгій Дзмітрук вядзе актыўную грамадскую, гуманітарную і духоўную дзейнасць у Нідерландах. Ягоная праца накіравана на падтрымку людзей, якія пацярпелі ад расейскай агрэсіі ва Украіне.

Адна з ключавых ініцыятываў Георгія як пастыра — правядзенне рэгулярных малітоўных служэнняў для украінскай і беларускай супольнасці.

Вялікая ўвага надаецца таксама гуманітарнай дапамозе. Георгій Дзмітрук разам з іншымі актывістамі арганізоўвае дапамогу людзям ва Украіне і таксама тым, хто найбольш гэтага патрабуе ў Нідэрландах — вымушаным перасяленцам, якія пацярпелі ад вайны.