Сустаршыня БХД Павел Севярынец працягвае серыю сустрэчаў па буйных гарадах Польшчы, дзе жыве найбольш беларусаў.
Прэзентацыі кнігаў Севярынца і сустрэчы з прыхільнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прайшлі пры поўных залях у Варшаве, Любліне, Кракаве, Катавіцах, Лодзі, Познані, Уроцлаве, Шчэціне, Гданьску. 15 кастрычніка адбылася апошняе сустрэча з гэтай серыі – у Беластоку.
Атмасфера цёплая і натхняльная, шмат пытанняў і прапановаў да БХД – дзеляцца удзельнікі сустрэчаў.

