Дэлегатаў на З'езд БХД вылучылі ў Любліне, Кракаве, Катавіцах, Познані, Уроцлаве, Шчэціне, Гданьску.
Падчас паездак і сустрэчаў сустаршыні БХД Паўла Севярынца па буйных гарадах Польшчы 8-15 кастрычніка былі вылучаныя дэлегаты і вызначаныя госці З'езду 24 кастрычніка ў Беластоку.
Сярод дэлегатаў – як сябры БХД, якія далучаліся да партыі яшчэ ў Беларусі да 2020 года, так і новыя людзі, якія цяпер жывуць у Польшчы.
Сярод пытанняў, абмеркаваных сябрамі і прыхільнікамі БХД – стратэгія партыі пасля З'езду, яднанне дэмакратычных сілаў, дапамога беларусам, якія апынуліся ў замежжы, падрыхтоўка для вяртання ў Беларусь з перамогай.

