Увага! Сайт знаходзіцца ў распрацоўцыNotice! This website is under development
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца З’езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

24 кастрычніка пройдзе З’езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД). Падзея прымеркаваная да 100-гадовага юбілею з дня заснавання гістарычнай Партыі БХД: 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім “Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць” 1917 года ператварылася ў БХД.

З’езд пакліканы з’яднаць разрозныя плыні БХД і падкрэсліць больш чым стогадовую традыцыю хрысціянска-дэмакратычнага руху, які заўсёды стаяў на варце хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратыі, нацыянальных інтарэсаў і беларускага Адраджэння.

Удзельнікі абмяркуюць стратэгію працы ў сучасных грамадска-палітычных умовах і выберуць новае кіраўніцтва БХД.

Адноўленая Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ставіць сваёй задачай яднанне беларускіх дэмакратычных сілаў і стварэнне прывабнай альтэрнатывы для Беларусі.

Месцам правядзення З’езду выбраны Беласток, ключавы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы. Згодна з еўрапейскай палітычнай традыцыяй, партыйныя з’езды прынята праводзіць не ў сталіцах. А Беласток размешчаны якраз па паўдарозе паміж Вільняй і Варшавай, дзе пражывае найбольшая колькасць беларусаў за мяжой.

Больш поўная інфармацыя пра З’езд БХД 24 кастрычніка будзе паведамленая пазней.