Больш таго: зараз гэта ўжо немагчыма. Украіна разам з Еўропай паспяхова стрымліваюць агрэсара. Расея прайграе - лічыць сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Можа быць, таму Трамп і Сі Цзіньпін ня хочуць здзелкі па Украіне «на траіх» з удзелам Крамля. Параненая імперыя не ўспрымаецца як роўны партнёр. Расея спаўзае ў бездань. Ад роспачы Пуцін можа і кінуцца, як загнаны ў кут пацук.
Лукашэнка чуе нутром: Масква выдыхаецца, і ад бяссіласці рыхтуе правакацыі ды авантуры. Лукашэнка акопваецца ў Беларусі, як у асаджанай крэпасці. Выдаткі на армію растуць на 186% і абвальваюць беларускі бюджэт, а расейская эканоміка стагнуе і цягне за сабой беларускую. Адсюль - апошнія нервовыя перастаноўкі сярод сілавікоў і чыноўнікаў.
Пуцінскі Піцер гарыць і дыміцца, у Сібіры цэлы горад зачыняюць з-за эпідэміі чумы. Восень 2026 - сумнае відовішча для дыктатараў.
А значыць - надзея для Беларусі!
І яшчэ адна добрая навіна для Беларусі - З'езд БХД у Беластоку. Павел Севярынец лічыць: яднанне хрысціянскіх дэмакратаў адкрывае шлях да яднання ўсіх беларускіх дэмакратычных сілаў.
Свежая «Тройца добрых навінаў» - на YouTube канале Паўла Севярынца. Відэа тут, сябры. Далучайцеся!
Спасылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=Hz3KdbDXkfM&feature=youtu.be



