Дэлегат З'езду БХД Аляксандра Цярэнцьева распавядае пра адну з лідэраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісію Карпаўну Кабанчук.
Яе шлях у грамадскую дзейнасць і апазіцыю пачаўся з асабістай трагедыі ды выпрабаванняў: яе сын стаў адным з першых палітзняволеных пры рэжыме Лукашэнкі. Самы гэты пераломны момант штурхнуў Таісу да глыбокага асэнсавання адказнасці за будучыню краіны. Яна пачала актыўна цікавіцца беларускай мовай, нацыянальнай культурай і далучылася да апазіцыйнага руху.
Таіса стала адной з першых заснавальніц партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» (БХД) у Беларусі.
Доўгі час Таісія Карпаўна паспяхова ачольвала суполку БХД ў Бабруйску,а пазней была каардынатарам Магілёўскай абласной арганізацыі БХД, прымяняючы ў сваёй працы хрысціянскія каштоўнасці. Яна вылучалася ў дэпутаты парламента, збірала подпісы за апазіцыйных кандыдатаў і актыўна прасоўвала дэмакратычныя змены.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны жыццё Таісы зноў рэзка змянілася. Яе сын Вадзім аб’явіў аб фарміраванні Палка Каліноўскага, з-за чаго жанчына была вымушана эміграваць у Варшаву.
Жыццё ў эміграцыі выявілася няпростым: у Варшаве Таісе прыйшлося змяняць жытло і пераязджаць 16 разоў. Аднак выпрабаванні не зламалі яе дух. Яна працягнула сваю дзейнасць: збірае людзей, бярэ актыўны ўдзел у акцыях і мітынгах. Акрамя таго, Таіса арганізавала збор гуманітарнай дапамогі для Палка Каліноўскага і прымала ў сваім доме байцоў, якія ехалі на фронт ці вярталіся з вайны.
Таісія Карпаўна заўседы перадае нам, моладзі, свой вопыт, ініцыятыву і веру ў перамогу і вяртанне на радзіму.


