24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

УХВАЛА З’ЕЗДУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ

Дата дакумента:

УХВАЛА З’ЕЗДУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ

Сёння, калі побач з Беларуссю ідзе вайна, і гераічная Україна стрымлівае агрэсію Пуціна – Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае краіны вольнага свету з’яднацца для адпору Крамлю і не дапусціць паглынання Украіны ды Беларусі. Мір не павінны дасягацца за кошт улагоджвання агрэсара – бо гэта толькі распальвае драпежнікаў.

БХД вітае намаганні дзяржаваў Захаду, накіраваныя на утаймаванне расейскага шавінізму і безумоўна падтрымлівае беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду ва Украіне.

Рэжым Лукашэнкі вось ужо тры дзясяткі гадоў – хаўруснік і праваднік расейскай агрэсіі, разбуральнік беларускай дзяржаўнасці, тыранічная аўтакратыя. БХД бачыць сваёй мэтай вызваленне Беларусі ад злачыннага рэжыму Лукашэнкі, захаванне беларускай незалежнасці і еўрапейскай перспектывы.

Месца Беларусі – у сям’і вольных еўрапейскіх народаў.

БХД вызнае, што ў глабальным віры падзеяў беларускім дэмакратычным сілам надзвычай важна захаваць паміж сабой падставовае адзінства і базавыя дамоўленасці. Тое, што нас яднае – Беларусь, незалежнасць, еўрапейская будучыня - нашмат больш чым тое, што раз’ядноўвае.

БХД гатовая стаць цэментам для паяднання беларусаў вольнага свету і Беларусі, беларусаў розных палітычных поглядаў, канфесіяў і традыцыяў. Альбо мы будзем разам – альбо нас ня будзе!

Адказам на жах вайны, разбурэнне міжнародных дамоваў, крызіс бяспекі, гаспадаркі і культурнай ідэнтычнасці мы бачым хрысціянскія каштоўнасці і досвед дэмакратыі. У сотую гадавіну заснавання партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” БХД заклікае асэнсаваць і прымяніць досвед тысячагадовага спалучэння хрысціянства і дэмакратыі на беларускіх землях.

БХД патрабуе вызвалення ўсіх беларускіх палітычных вязняў, у тым ліку васьмёх сябраў БХД – і вітае намаганні ЗША ды Еўрапейскага Звязу, накіраваныя на спыненне рэпрэсіяў.

БХД заклікае дзяржавы вольнага свету падчас любых кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі неадменна патрабаваць вызвалення палітычных вязняў, спынення ўціску на хрысціянскія грамады, недзяржаўныя арганізацыі і медыя ў Беларусі – каб забяспечыць свабоду сумлення, сходаў, свабоду слова для ўсіх беларусаў.

Жыве Беларусь – з Богам!

З’езд БХД

24 кастрычніка 2026 года

Беласток