24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Каталіцкаму святару Анатолю Парахневічу вынеслі прысуд

Ксёндз Анатоль Парахневіч

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе. Пра гэта паведамляе суполка "Каталікі Беларусі".

Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, прысуд вынеслі ў кастрычніку (дакладная дата невядомая), а працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёну. Афіцыйна пра гэта не паведамляецца.

Паседжанні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай. Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва Курыі не мае інфармацыі, у чым дакладна абвінавачвалі святара.

Але, як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» 66-гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (верагодна, не знайшлі доказы) і змянілі артыкул на больш мяккі. Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і буйны штраф.

Ксёндз адмовіўся прызнаваць віну і лічыць прысуд несправядлівым. Гэта вынікае з таго, што святар падаў абскарджванне прысуду, як вядома вернікам.

Таксама ёсць звесткі пра тое, што парафіяне заступаліся за свайго пробашча і пісалі калектыўны зварот з просьбай вызваліць ксяндза.

Нагадаем, яго затрымалі ў сярэдзіне сакавіка 2026 году – з таго часу ён знаходзіцца ў зняволенні.

Падзяліцца