3 лістапада адбылося першае паседжанне Управы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Нагадаем, Нацыянальная Рады БХД пасля З'езда 24 кастрычніка сфармавала Управу ў складзе 17 чалавек.
Управа абмеркавала вынікі З'езду, далучэнне новых сябраў да БХД, абтэлефаноўванне прыхільнікаў і першыя рэкамендацыі да сябраў.
У прыватнасці, сярод іх: запрашэнне новых людзей у БХД, заклік наведаць каталіцкія душпастырствы, праваслаўныя і пратэстанцкія беларускія асяродкі, сем’і, зямляцтвы дзеля пашырэння партыі, выкарыстанне сцягоў БХД дзеля эфекту прысутнасці на акцыях - вулічных ці грамадскіх; удзел у кампаніях БХД, звязаных з легалізацыяй за мяжой, у рэгістрацыі партыі, беларусізацыі, інфармаванні беларусаў у Беларусі і першых палітычных дзеяннях.
Управа запрашае сябраў і прыхільнікаў далучацца да ТГ-каналу, сайта, ютуба БХД - а таксама просіць вылучыць галоўную праблему, якую магла б вырашыць БХД, ці прапанаваць сваю кампанію.
Распачата абтэлефаноўванне сябраў і прыхільнікаў БХД па ўсіх спісах.



