Увага! Сайт знаходзіцца ў распрацоўцыNotice! This website is under development
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

БХД Вільні адзначыла 35-ыя ўгодкі аднаўлення незалежнасці Беларусі

У Вільні з ініцыятывы і пры падтрымцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі да 35-годдзя аднаўлення Незалежнасці Беларусі прайшлі тры імпрэзы.

Канцэрт у Доме нацыянальных супольнасцяў 23 жніўня, сустрэча з дэпутатам незалежнасці Анатолем Лябедзькам ды чальцамі літоўскага Сейму ў офісе еўрадэпутатаў – і вечарына ў Беларускім Доме, дзе выступілі Сяргей Навумчык (па відэа), лідэр праваслаўных беларусаў айцец Георгій Рой, старшыня Асацыяцыі беларускіх бацькоў Літвы Вадзімір Заранкін, кіраўніца віленскага Беларускага Дому Людвіка Кардзіс, дэпутаты Менскага гарадскога савета 1990-ых 25 жніўня.

Дзякуй усім, хто быў! Рыхтуемся вяртацца ў Беларусь з перамогай – каб аднаўляць незалежнасць. Як сведчылі ўсе, хто выступаў – гэта можа адбыцца абсалютна нечакана.