Праз месяц, 24 кастрычніка, мае адбыцца з’езд БХД. Якая яго галоўная мэта?
Галоўная мэта З’езду БХД – аднавіць Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю як масавую палітычную сілу. З’езд прымеркаваная да 100-гадовага юбілею з дня заснавання гістарычнай Партыі БХД: 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім “Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць” 1917 года ператварылася ў БХД.
З’езд пакліканы з’яднаць разрозныя плыні БХД і падкрэсліць больш чым стогадовую традыцыю хрысціянска-дэмакратычнага руху, які заўсёды стаяў на варце хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратыі, нацыянальных інтарэсаў і беларускага Адраджэння.
Месцам правядзення З’езду БХД выбраны Беласток, ключавы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы. Згодна з еўрапейскай палітычнай традыцыяй, партыйныя з’езды прынята праводзіць не ў сталіцах. А Беласток размешчаны якраз па паўдарозе паміж Вільняй і Варшавай, дзе пражывае найбольшая колькасць беларусаў за мяжой.
Поўны тэкст інтэрвію – тут.

