Увага! Сайт знаходзіцца ў распрацоўцыNotice! This website is under development
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

У Вільні вылучылі дэлегатаў на З’езд БХД 24 кастрычніка

6 кастрычніка ў Вільні адбылася сустрэча сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прысвечаная падрыхтоўцы да З’езду БХД 24 кастрычніка ў Беластоку.

Віленскія хадэкі правялі папярэдняе вылучэнне 10 дэлегатаў на З’езд; вызначэнне яшчэ 4 дэлегатаў павінна прайсці да 20 кастрычніка.

Сярод вылучаных – сустаршыня БХД Павел Севярынец, заснавальніца “Кроплі.бай” Вольга Севярынец, намеснік кіраўніка БХД Вільні, старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Алесь Адамковіч, сакратарка гарадской арганізацыі Валерыя Чарнаморцава ды іншыя.

Віленскія хрысціянскія дэмакраты абмеркавалі хаду падрыхтоўкі да З’езда і вызначылі адказных за працу форума ў Беластоку ад дэлегацыі Літвы.