24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Дзейная

Беларускія хрысціянскія дэмакраты збіраюць подпісы за праваслаўнае набажэнства па-беларуску ў Беластоку

Сяргей Верамеенка, кіраўнік Беластоцкай арганізацыі БХД, абвясціў пра кампанію ў падтрымку рэгулярных літургіяў на беларускай мове.

Паводле словаў Сяргея Верамеенкі, ужо прайшлі сустрэчы з вернікамі, святарамі, кіраўніцтвам беларускіх суполак Беласточчыны. Збор подпісаў пачаўся на фэсце “Тутака” – і цяпер вядзецца сярод вернікаў беларускай дыяспары.

У Беластоку жыве як найменш дзесяць тысячаў праваслаўных беларусаў, а сталага набажэнства па-беларуску дагэтуль няма. Таму суполка БХД у Беластоку пачала збор подпісаў за сталае набажэнства і заклікае далучацца жыхароў Падляшша да кампаніі.

Подпісы збіраюцца ў папяровым выглядзе для падачы ў царкоўныя і дзяржаўныя ўстановы Падляшша. Паставіць свой подпіс можна будзе, напрыклад, на сустрэчы Паўла Севярынца ў Беластоку 15 кастрычніка а 19.00 на хабе “Новая Зямля”.

Спасылка на інтэрвію Сяргея Верамеенкі Радыё Рацыя – тут.

Пра збор подпісаў за беларускамоўныя набажэнствы паведамляе таксама «Радыё Рацыя». Чытаць матэрыял.