Даб'ёмся беларускай мовы ў YouTube!
У YouTube ёсць аўтаматычны пераклад і агучка відэа, але беларускай мовы там няма. Чым больш нас заявіць, што яна нам патрэбная, тым большы шанец, што яе дададуць. У вас гэта зойме 2 хвіліны:
Крок 1. Дадайце беларускую мову ў пажаданыя мовы
Тэлефон: аватарка → Налады → Мовы → Пажаданыя мовы → адзначце «Беларуская» → Пацвердзіць
Камп'ютар: аватарка → Налады → Прайграванне → Пажаданыя мовы → Дадаць або змяніць мовы → «Беларуская» → Захаваць
Крок 2. Напішыце YouTube водгук
Аватарка → Даведка/водгук → Адправіць водгук → устаўце тэкст:
Please add Belarusian to auto-translation and auto-dubbing. Калі ласка, дадайце беларускую мову ў аўтапераклад і аўтаагучку.

