24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Павел Севярынец: Як мы лавілі агентаў КДБ на З'ездзе БХД

Выступ на З’ездзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Калі робіш з'езд палітычнай партыі, негалоснае правіла — пры магчымасці павітацца і перакінуцца парай словаў з кожным дэлегатам ці госцем. 24 кастрычніка ў Беластоку гэтае правіла спрацавала найлепшым чынам.

На пачатку рэгістрацыі абыходжу залю і хол, гляджу — стаіць незнаёмая дзяўчына гадоў дваццаці, быццам нечым напалоханая. Падыходжу, вітаюся. Пачынаю размаўляць — як вы, што вы, адкуль даведаліся пра З'езд БХД... Глядзіць на мяне, быццам на іншапланецяніна. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага.

— А кто вас прігласіл?

— А вот этот человек, — паказвае ў тэлефоне кантакт. — Сделать жівые відео с участнікамі Съезда.

— Прекрасно, — кажу. — А вы откуда?

— Я с Украіны.

— Героям слава. Ідёмте со мной.

Анатоль, бяспека. Ветліва распытвае, фотае кантакт "таварыша з операддзела", тлумачыць дзяўчыне, што да чаго — а я ўжо краем вока фіксую сумятню ля століка рэгістрацыі гасцей. Зноў гучыць "Жівое відео".

На З'езд спрабуе ў якасці госця зарэгістравацца яшчэ адна дзяўчына. Тая ж гісторыя.

У двубоі БХД супраць КГБ Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя павяла 2:0.

Падзяліцца