24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

У Нацыянальную Раду БХД абрана 30 чалавек

Удзельнікі З’езду Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беластоку

На З'ездзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беластоку 24 кастрычніка шляхам таемнага галасавання было абрана 30 сябраў Нацыяльнай Рады.

Падліковай камісіі давялося двойчы рабіць пералік галасоў, каб пацвердзіць вынікі.

Сябрамі Нацыянальнай Рады, апроч старшыні і намеснікаў, сталі, напрыклад, доктар навук і кіраўнік "Таварыства беларускай культуры ў Літве", рэдактар Алесь Адамковіч з Вільні, эканаміст Уладзімір Мальцаў з Кракава, вядомы бард Сяргей Чарняк з Познані, прадпрымальнік Віталь Марока і юрыст Раман Дзмітрук з Беластоку, дзеяч беларускага руху Зміцер Піменаў з Антверпену, журналістка Алена Шабуня з Варшавы, ветэрынар Аляксей Цюлькоў з Гданьску, ды іншыя.

Першае паседжанне Нацыянальнай Рады БХД адбудзецца ўжо ў чацьвер 29 кастрычніка. На ім плануецца выбраць склад Управы БХД, вырашыць пытанні рэгістрацыі БХД, бліжэйшых кампаніяў і каардынацыі дзейнасці суполак, а таксама далучэння новых сябраў да партыі.

Падзяліцца