You are currently viewing Яўген Дудкін прыняў удзел у працы IX еўрапейскага Кангрэсу мясцовага самакіравання

Яўген Дудкін прыняў удзел у працы IX еўрапейскага Кангрэсу мясцовага самакіравання

Пра гэта кіраўнік Варшаўскай суполкі БХД паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Кангрэс распачаў працу 4 сакавіка ў польскай сталіцы.  

На мерапрыемстве ўздымаюцца тэмы мясцовага самакіравання, сярод якіх будаўніцтва жылля, дапамога ўразлівым групам насельніцтва, дапамога мігрантам, развіццё лакальных супольнасцяў. 

Вялікая ўвага на Кангрэсе нададзеная ўкраінскім бежанцам. А вось бежанцам з Беларусі удзялялася значна менш увагі – нават адсутнічала дыскусія экспертаў па гэтым пытанні. 

Што праўда, сярод экспертаў быў кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка, які ўзняў беларускае пытанне сярод еўрапейцаў.

“Без асабістых укладанняў у палітыку беларусам наканавана карыстацца той палітыкай, якую аплачваюць іншыя народы ў адпаведнасці выключна са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі без аглядкі на саміх беларусаў,” – пракаментаваў падзею Яўген Дудкін. 

Варта адзначыць, што беларускія мігранты ў Польшчы могуць актыўна ўдзельнічаць у мясцовым самакіраванні, але гэтаму перашкаджае няведанне беларускімі мігрантамі сваіх магчымасцяў.