24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

У Беластоку прайшоў З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Павел Севярынец абраны Старшынём БХД з вынікам 97% галасоў

З’езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Беластоку

24 кастрычніка, у дзень 100-годдзя БХД, у Беластоку прайшоў прадстаўнічы кангрэс беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, які сабраў больш як 150 удзельнікаў з усёй Еўропы і Беларусі.

Ад імя Еўрапейскай Народнай Партыі З'езд БХД вітаў віцэ-прэзідэнт ЕРР Анджэй Галіцкі. З прамовамі выступілі кіраўніца прадстаўніцтва Фонда Конрада Адэнаўэра Габрыэле Баўман, дэпутат Чэшскага парламенту, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Хаята Акамура, прадстаўнік нарвежскіх хрысціянскіх дэмакратаў Йон Стэйнер К'ёлесдал, нацыянальны памочнік еўрадэпутата Малгажаты Гасеўскай Рафал Дзенцёлоўскі, па відэа да дэлегатаў і гасцей звярнуліся лідэр літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў Лаўрынас Кашчунас і намеснік кіраўніка хрысціянскіх дэмакратаў Чэхіі Вацлаў Платэнік.

З беларускага боку З'езд БХД віталі айцец Георгій Рой і ксёндз Вячаслаў Барок, кіраўнік НАУ Павел Латушка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі, лідэры АГП Анатоль Лябедзька і Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прадстаўнікі БНФ і сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча, сябра Рады БНР Яўген Вапа, палітычны вязень Зміцер Дашкевіч і іншыя.

У таемным галасаванні на пасаду Старшыні БХД з вынікам 97% галасоў перамог Павел Севярынец.

Ягонымі намеснікамі былі абраныя Сяржук Верамеенка (90% галасоў), Валер Мацкевіч (81%), Анатоль Міхнавец (75%), Георгій Дзмітрук (70%), Таісія Кабанчук (61%).

Таксама дэлегаты абралі Нацыянальную Раду ў складзе 30 чалавек і прынялі шэраг ухвалаў і рэзалюцыяў.

Усе ўдзельнікі адзначалі добрую арганізацыю і натхняльную атмасферу на З'ездзе.

«Аб'яднанне БХД - важны крок у справе адзінства ўсяго дэмакратычнага руху, — заявіў пасля абрання Павел Севярынец. — Цяпер наша галоўная задача — рыхтаваць вяртанне ў Беларусь з перамогай».

Падзяліцца