Сябра БХД Алег Мамонька запускае кампанію па беларусізацыі YouTube
Сябра Нацыянальнай Рады БХД Алег Мамонька з Беластоку распачаў кампанію за ўключэнне беларускай мовы ў спіс YouTube.
Любому карыстальніку будзе дастаткова патраціць пару хвілінаў – і ягоны голас у падтрымку беларусізацыі платформы будзе ўлічаны медыягігантам. Чым больш такіх галасоў мы збярэм – тым хутчэй YouTube загаворыць па-беларуску.
Падтрымайма, сябры!
Падрабязней пра кампанію „Даб'ёмся беларускай мовы ў YouTube!“ чытайце ў раздзеле „КАМПАНІІ БХД“.



