24 КАСТРЫЧНІКА 2026 ГОДА Ў БЕЛАСТОКУ АДБЫЎСЯ З’ЕЗД БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ24 OCTOBER 2026 – CONGRESS OF BELARUSIAN CHRISTIAN DEMOCRACY IN BIAŁYSTOK
БХДБХД

Афіцыйны сайт
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Official Website
of Belarusian Christian Democracy

Сябры БХД адзначылі Дзяды ў Бельгіі.

Сябры БХД з бел-чырвона-белымі сцягамі на могілках у Бельгіі падчас Дзядоў

Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале са Зміцерам Піменавым узялі ўдзел ва ўшанаванні памяці продкаў на Дзяды ў Бельгіі.

Беларусы Бельгіі наведалі магілы Міколы Равенскага (аўтара музыкі беларускага нацыянальнага гімну "Магутны Божа") ў Лювэне і раднага Рады БНР Янкі Жучкі.

Сябры БХД разам з іншымі беларусамі ўпарадкавалі магілы і аднавілі бел-чырвона-белыя колеры на пахаваннях і, канешне, праспявалі "Магутны Божа".

Беларусы Бельгіі таксама бяруць удзел ва ўшанаванні памяці іншых выбітных суайчыннікаў. Некалькі гадоў таму яны займаліся ўсталяваннем каванага металічнага крыжа на магіле Барыса Кіта, пахаванага ў Германіі. Акрамя таго, беларуская грамада апякуецца памятным знакам удзельнікам Слуцкага збройнага чыну ў нямецкім Мітэнвальдзе.

Падзяліцца